Урадавая палітыка царызму на тэрытрыі Беларусі ў 18601890 гг

[ виправити ] текст може містити помилки, будь ласка перевіряйте перш ніж використовувати.

скачати

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэма: Урадавая палітыка царызму на тэрытрыі Беларусі ў 1860 – 1890 гг.

Мiнск, 2007

План

1. Буржуазныя рэформы 1860 – 1870 гг.

2. Асаблівасці урадавай палітыкі 1870 - 1890 гг.

Спіс крыніц і літаратуры

1. Буржуазныя рэформы 1860 – 1870 гг.

Адмена прыгоннага права, буржуазнае развiццё краiны абумовiлi неабходнасць правядзення ¢ Рас³йскай ³мперы³ шэрагу рэформ: земскай (1864 г.), судовай (1864 г.), гарадскога самакiравання (1870 г.), вайсковай (1862, 1874 гг.), школьнай (1864 г.), а таксама некаторых пера¢тварэння¢ у гал³нах фiнанса¢, цэнзуры. У Беларусi гэтыя рэформы былi праведзены часцей за ¢сё пазней i са значнымi адхiленнямi ¢ пара¢наннi з агульнарасiйскiмi нормамi. Прычынам³ гэтага стал³ напружанае становiшча ¢ Беларус³ ¢ сувязi з па¢станнем 1863 г. ³ неабходнасць барацьбы з польскiмi ¢плывамi.

Земская рэформа 1864 г. была распа¢сюджана на тэрыторыi Беларусi толькi ¢ 1911 г. i яна закранула Вiцебскую, Мiнскую, i Магiлё¢скую губернi. Урад непакоiла магчымае ¢змацненне польскага ¢плыву ¢ земскiх выбарных органах. Па гэтай прычыне рэформа не была пашырана на Віленскую і Гродзенскую губерні. Земствы садзейнічалі развіццю мясцовай ініцыятывы, гаспадаркі і культуры. Яны ўдзельнічалі ва ўтрыманні царкоўна-прыходскіх школ, арганізоўвалі санітарны нагляд, займаліся статыстыкай, садзейнічалі развіццю кустарных промыслаў і г.д. Земствы дзейнічалі да канца 1917 г1.

З усiх буржуазных рэформа¢ 60-80-ых гг. найбольш паслядо¢най была судовая. У аснову яе былi пакладзены: бессасло¢насць суда, спаборнiцтва бако¢, галоснасць судаводства i незалежнасць суддзя¢. Бы¢ створаны спецыяльны iнстытут прысяжных павераных (адваката¢), iнстытут прысяжных заседацеля¢ (суддзя¢-непрафiсiянала¢), якiя ¢дзельнiчалi ¢ крымiнальных працэсах i выносiлi канчатковае рашэнне аб вiнаватасцi цi невiнаватасцi падсуднага.. Для разгляду дробных злачынства¢ i нязначных iска¢ бы¢ створаны мiравы суд са спрошчаным судаводствам. Стваралася стройная сiстэма судовых ¢стано¢: акруговыя суды, судовыя палаты, сенат. для ¢сiх сасло¢я¢ уводзi¢ся адзiны акруговы суд2.

Судовая рэформа на Беларусi пачала праводзiцца з 1872 г. з увядзеннем мiравых судо¢. Васьмiгадовая затрымка правядзення рэформы была звязана з iснаваннем на тэрыторыi Беларусi да 1868 г. вайсковага становiшча i дзейнасцю следчых камiсiй па справах за ¢дзел ¢ па¢станнi 1863 г. З-за адсутнасцi ¢ Беларусi земскiх устано¢ мiравыя суддзi тут на выб³рал³ся, а прызначалiся мiнiстрам юстыцыi з лiку памешчыка¢ лаяльных да ¢раду, г.зн. Беларусь адразу была пазба¢лена адной з гало¢ных рыс рэформы — выбарнасцi суддзя¢.

Вышэйшыя судовыя iнстанцыi — акруговыя суды, судовыя палаты, а таксама пракуратура, iнстытуты прысяжных павераных i заседацеля¢, у беларусi былi ¢ведзены толькi ¢ 1882 г. Да гэтага часу ¢рад звузi¢ межы судовай рэформы, асаблiва адносна незалежнасцi суддзя¢. У 1889 г. замест мiравых судо¢ бы¢ уведзены iнстытут земскiх начальнiка¢, якiя прызначалiся губернатарамi, мiнiстрам унутраных спра¢.

Рэформа гарадскога самакiравання на тэрыторыi Беларусi была праведзена ¢ 1875 г. У адрозненне ад дарэформенных гарадскiх ¢стано¢, новы закон абвяшча¢ самакiраванне бессасло¢ным. Выбарчым правам карысталiся ¢се плацельшчыкi гарадскiх падатка¢. Аднак прынятая сiстэма выбара¢ гарадскiх галосных а¢таматычна забяспечвала большасць заможным гараджанам. Органы гарадскога самакiравання (гарадская дума i гарадская ¢права) займалiся арганiзацыяй камунальнай гаспадаркi i транспарту, пытаннямi сiстэмы адукацыi i аховы здаро¢я, добра¢парадкаваннем тэрыторыi i зборам падатка¢. У 1892 г. было зацверджана новае палажэнне, якое прадугледжвала ¢змацненне дзяржа¢нага кiравання за дзейнасцю гарадскiх органа¢ самакiравання ³ павелiчэнне маёмаснага цэнза3.

Школьная рэформа праводзiлася адпаведна “Палажэнню аб пачатковых народных вучылiшчах” (1864 г.) i “Статуту гiмназiй i прагiмназiй” (1864 г). Школа станав³лася бессасло¢най ³ агульнадаступнай, аднак склад навучэнца¢ у сярэдняй i вышэйшай школе рэгулява¢ся высокай аплатай за навучанне. У вынiку рэалiзацыi школьнай рэформы значна пашыраецца сетка пачатковых школ, якiя было дазволена адкрываць грамадскiм установам i прыватным асобам з падначаленнем iх вучылiшчным саветам. Гiмназii, адпаведна статуту, дзейнiчалi двух тыпа¢: класiчныя i рэальныя. У класiчных гiмназiях вялiкая ¢вага надавалася вывучэнню старажытных мо¢ i дысцыплiн гуманiтарнага профiлю, заканчэнне iх давала права паступлення ва ¢нiверсiтэты без уступных экзамена¢. У рэальных гiмназiях павялiчвалася выкаладанне прыродазан¢чых дысцыплiн, замежных мо¢. Выпускнiкi iх маглi паступаць у вышэйшыя тэхнiчныя навучальныя ¢становы. У 1871 г. бы¢ зацвержданы новы статут гiмназiй. тэрмiн навучання ¢ класiчных гiмназiях павялiчва¢ся з 7 да 8 гадо¢, пашыралася выкладанне старажытных мо¢ i матэматыкi. Рэальныя гiмназii былi пера¢твораны ¢ рэальныя вучылiшчы i тэрмiн навучання ¢ iх скарача¢ся з 7 да 6 гадо¢. Важнымi элементамi дзейнасцi ¢радавых арганiзацый ¢ сферы адукацыi Беларусi 60-90-ых гг. XIX ст. сталi штучнае стрымлiванне развiцця вышэйшай i сярэдняй адукацыi, адначасова значнае павелiчэнне колькасцi пачатковых школ, адкрыццё шэрагу наста¢нiцкiх семiнарый, дзе навучалася сельская моладзь4.

Некалькi пашырыл³ся магчымасцi друку ¢ вынiку прыняцця новага цэнзурнага статута 1865 г. Паводле яго, абмяжо¢валася самавольства ¢лад у галiне выдавецкай справы. Адменялася папярэдняя цэнзура для кнiг вялiкага аб’ёму. Аднак масавыя выданнi, якiя прызначалiся для шырокага кола чытачо¢, павiнны былi праходзiць папярэднюю цэнзуру. Асобныя перыядычныя органы друку маглi быць вызвалены ад яе спецыяльным дазволам мiнiстра ¢нутраных спра¢ i пры ¢мове ¢нясення вялiкага грашовага закладу. Выда¢цы i рэдактары прыцягвалiся да адказнасцi за сваю дзейнасць толькi праз суд. Для правiнцыяльных масавых выдання¢, у тым лiку i на Беларусi, захо¢валася папярэдняя цэнзура.

Адной з першых пачалася рэалiзацыя вайсковай рэформы. У 1862 г. Расiйская iмперыя была падзелена на вайсковыя акругi, тэрмiн вайсковай службы бы¢ скарочаны да 7-8 гадо¢. У пачатку 1874 г. была ¢ведзена ¢сеагульная вайсковая павiннасць для мужчын, якiя дасягнулi 20-гадовага ¢зросту. Тэрмiн службы ¢ сухапутных войсках панiжа¢ся да 6, а на флоце — да 7 гадо¢. Асобы, якiя мелi вышэйшую адукацыю, служылi ¢ армii 6 месяца¢, сярэднюю — 1,5 года, пачатковую — 4 гады i г.д.

Мадэрнiзацыйны напрамак рэформ 60-80-ых гадо¢ у Беларусi бы¢ больш абмежаваным, чым у цэнтральных губернях Расiйскай iмперыi, з-за задач нацыянальна-канфесiйнай i сасло¢най палiтыкi ¢раду у заходнiх губернях.

2. Асаблівасці урадавай палітыкі 1870-90-х гг.

Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай палітыкі. Урадавая палiтыка ¢ дачыненнi да Беларусi вызначалася ¢ большай ступенi спецыфiчнымi чым агульнымi рысамi з е¢рапейскiм цэнтрам Расii. Прычыны гэтага былi абумо¢лены неабходнасцю змагання расiйскага самадзяржа¢я з уплывам польскага нацыянальна-вызваленчага руху i рэжымам абмежавальных закона¢, асаблiва ¢ дачыненнi я¢рэйскага насельнiцтва.

Спецыфiчныя рысы эканамiчнай палiтыкi вызначылiся вялiкадзяржа¢нымi, каланiзатарскiмi мэтамi расiйскага самадзяржа¢я ¢ заходнiх губернях. З мэтай русiфiкацыi тут фактычна бы¢ устано¢лены рэжым выключных закона¢.

Гэта перш за усё абмежавальныя меры ¢раду ¢ сферы земле¢ладання i землекарыстання, прынятыя ¢ час i адразу пасля пада¢лення па¢стання 1863 г. Яны былi накiраваны пераважна супраць католiка¢, я¢рэя¢ i замежных грамадзян. Па закону ад 5 сакавiка 1864 г. “асобам польскага паходжання” i я¢рэям у заходнiх i па¢днёва-заходнiх губернях Расiйскай iмперыi было забаронена купляць казённыя i прыватныя земле¢ладаннi, прададзеныя за до¢г. Iм не дазвалялася таксама набываць, прымаць у заклад, кiраванне, арэнду землi, купленыя на iльготных умовах. Для куплi прадаваемых на агульных умовах прыватных зямельных уладання¢ абазначаныя ¢ прыведзеным законе асобы не мелi права карыстацца iльготамi i пазыкамi. Такое права мелi для набыцця канфiскаваных маёнтка¢ удзельнiка¢ па¢стання 1863 г. прыезжыя памешчыкi i чыно¢нiкi з унутраных губерня¢ Расii i мясцовыя буйныя правасла¢ныя земле¢ладальнiкi. Праводзiлася мэтанакiраваная палiтыка па скарачэнню памера¢ земле¢ладання памешчыка¢-католiка¢ i пашырэнню рускага, пераважна буйнага, земле¢ладальнiка. Адпаведна закону ад 10 лiпеня 1864 г. распараджэнню ад 5 жнi¢ня 1864 г. я¢рэi рысы аседласцi наогул былi пазба¢лены права набываць зямлю. Законам ад 10 снежня 1865 г. “асобам польскага паходжання” таксама было забаронена набываць ва ¢ласнасць маёнткi. Выключэнне складалi ¢ладанii якiя перадавалiся ¢ спадчыну. Акрамя таго, усе высланыя з заходнiх губерня¢ за ¢дзел цi дачыненне да па¢стання 1863 г. на працягу двух гадо¢ павiнны былi прадаць цi абмяняць свае маёнткi на ¢мовах, якiя б iх задавальнялi. У маi 1882 г. урад забараня¢ я¢рэям у межах рысы аседласцi стала жыць па-за межамi гарадо¢ i мястэчак, таксама арэндаваць тут, прымаць у заклад i кiраванне нерухомую маёмасць. У 1887 г. забараняла на набыццё зямлi ¢ польскай мясцовасцi (за выключэннем Магiлё¢скай губернi) была распа¢сюджана на замежных грамадзян. Прынятыя меры былi скiраваны на перадухiленне канкурэнцыi для мясцовых памешчыка¢ з боку я¢рэйскай буржуазii i iншаземца¢ з мэтай захавання буйнога латыфундуальнага земле¢ладання. Абмежавальныя законы ¢ дачыненнi да рассялення я¢рэя¢ прывялi таксама да штучнай канцэнтрацыi iх ¢ гарадах i мястэчках Беларусi, колькаснай перавагi я¢рэя¢ сярод гарадскога пралетарыяту i гандлёва-прамысловага насельнiцтва, адбiлiся на ¢зро¢нi канцэнтрацыi прадпрыемства¢ i дэфармавалi структуру прамысловай i гандлёвай буржуазii, пралетарыята, затрымлiвалi iх кансалiдацыю як сацыяльных груп. Яны абвастрылi аграрную перанаселенасць у Беларусi, прывялi да адноснага знiжэння кошту зямлi, перашкаджалi яе вольнай купле-продажу, спрыялi захаванню дваранскага земле¢ладання ¢ беларускiх губернях5.

Кантынгент чыно¢нiка¢ у Беларусi другой паловы XIX ст. фармiрава¢ся ¢ асно¢ным за кошт прысланых з унутраных губерня¢ Расii дзяржа¢ных служачых. З 1863 г. па 1865 г. у беларускiх губернях было прызначана на службу звыш 4600 новых чыно¢нiка¢. Пераважная большасць з iх з’я¢лялася ураджэнцамi велiкарускiх губерня¢. З мэтай “утрымання” запрошаных чыно¢нiка¢ на новым месцы iм на iльготных умовах прадавалiся казёныя i канфiскаваныя маёнткi, устана¢лiвалiся павышаныя аклады. Так, у 1866-1873 гг. у Вiленскай, Мiнскай i Гродзенскай губернях 300 чыно¢нiка¢ купiлi 320 зямельных уладання¢ агульнай плошчай 146,3 тыс. дзесяцiн. Наогул, служба ¢ заходняй частцы Расiйскай iмперыi лiчылася найбольш заахвочваемай i прывiлеяванай. Пра¢да, далёка не за¢сёды прынятыя iльготы апра¢двалiся. Нярэдка губернатары скардзiлiся на тое, што прыезжыя чыно¢нiкi былi часта не лепшых маральных i прафесiйных якасця¢. Ахвочымi да прапанованых прывiлея¢ былi чыно¢нiкi авантурыстычнага складу i не стваралi а¢тарытэту расiйскiм уладам сярод мясцовага грамадства.

Росту аграрнай перанаселенасцi ¢ беларускай вёсцы садзейнiчала iснава¢шае абмежаванне з боку ¢лад перасяленне сялян на слабанаселеныя i вольныя землi Расiйскай iмперыi, якое праводзiлася з мэтай захавання рабочай сiлы i ¢мацавання “рускага элемента” у беларускiх губернях за кошт правасла¢нага сялянства.

Урадавая палiтыка ¢ дачыненнi дваранства Беларусi змянялася ¢ залежнасцi ад нацыянальна-канфесiйнай прыналежнасцi яго прадста¢нiко¢, пашырэння польскага нацыянальнага руху i рэвалюцыйнага руху ¢ Расii, змен у адносiнах да дваранства, да урадавых мерапрыемства¢, асаблiва рэалiзацыi рэформы 1861 г. i аграрнага заканада¢ства6.

Першыя гады пасля пада¢лення па¢стання 1863 г. вызначалiся недаверам дваранства урада да каталiцкага дваранства, рэпрэсi¢нымi мерамi ¢ сферы земле¢ладання i землекарыстання (што ¢жо было азначана вышэй), некаторым абмежаваннем сасло¢ных право¢. Мясцовае дваранства ¢рада было як бы падзелена на часткi. Большасць каталiцкага веравызнання, палякi — лiчылiся недабранадзейнымi ¢ палiтычных адносiнах, меньшасць — правасла¢нага веравызнання, нямецкiя памешчыкi, дваране прыбалтыйскага паходжання — былi прызнаны апорай самадзяржа¢я.

Пасля па¢стання 1963 г. урад вярну¢ся да палiтыкi прыпiскi да падатковых сасло¢я¢ бяззямельная i неаселай шляхты, праявi¢шай акты¢насць у нацыянальным руху. У новых правiлах 1864 г. былi абцяжараны шляхi падцверджання шляхтай сваёй дваранскай годнасцi, што выклiкала некаторае скарачэнне колькасцi прадста¢нiко¢ вышэйшага сасло¢я. У губернях была прычынена дзейнасць сасло¢ных выбарных органа¢, а таксама зачынены дваранскiя вучылiшчы, заканчэнне якiх давала права паступаць на дзяржа¢ную службу. У дваранскiя вучылiшчы паступалi дзецi маламаёмаснай шляхты, выклiка¢шай у ¢рада асаблiвую заклапочанасць сацыяльнай акты¢насцю. Уведзены былi абмежаваннi пры паступленнi католiка¢ у вышэйшыя i сярэднiя навучальныя ¢становы. На тэрыторыi Беларусi захо¢валася ваеннае становiшча. Дваранства ¢ час яго дзеяння мела права збiрацца разам па некалькi чалавек, нават на сямейныя ¢рачыстасцi, без асобага дазволу мясцовых урад. Захо¢валiся штрафы i кантрыбуцыйныя зборы, якiя спачатку накладвалiся бескантрольна i пера¢тварылiся ¢ крынiцу дадатковых дахода¢ мясцовых улад, а па распараджэнню з 1866 г. накладвалiся толькi са згоды губернатара i генерал-губернатара7.

Пасля адмены ваеннага становiшча заходнiх губерня¢ ме¢ пэ¢ныя хiстаннi ¢ сваёй палiтыцы ¢ дачыненнi дваранства. Але ¢ канечным вынiку, адмовi¢шыся што-небудзь змянiць у сферы абмежавання¢ у адносiнах да каталiцкай часткi дваранства, урад абмежавання¢ у адносiнах да каталiцкай часткi дваранства, урад пайшо¢ па шляху выключэння¢ з правiла, вызваля¢ ад дзеяння закона асобных дваран, прадста¢ляючы гэта як акт асаблiвай мiласцi. Такiм чынам, улады стрымлiвалi незадаволеных i задавальнялi тых, з якiмi былi зацiка¢лены ¢ супрацо¢нiцтве цi якiя iшлi на супрацо¢нiцтва. Пра¢да, спачатку на дробныя уступкi ¢рад пайшо¢. У 1867 г. было дазволена замянiць прадвадзiцеля¢ дваранства, якiя не мелi маёнтка¢ у краi, на мясцовых рускiх цi правасла¢ных памешчыка¢. Акрамя таго, у 1867 г. былi спынены ¢се незавершаныя следчыя справы па ¢дзелу ¢ па¢станнi, а высланым у адмiнiстрацыйным парадку з Царства Польскага i заходнiх губерня¢ было дазволена вяртаць i пасяляцца ¢ Царстве Польскiм8.

Пачынаючы з канца 60-х гг. XIX ст. урад палiчы¢ магчымым змянiць адносiны ¢ дачыненнi каталiцкай царквы i выдання польскай лiтаратуры. Не адмяняючы уведзенных абмежавання¢, урад вырашы¢ пазбягаць дзеяння¢, якiя б маглi быць расцэнены як ганеннi на каталiцкую царкву. Закрыццi касцёла¢ i каплiц адбывалiся з вялiкай перасцярогай. У мясцовым друку адкрытыя нападкi на католiка¢. Аднак мясцовая адмiнiстрацыя не адмовiлася ад пiльнага нагляду за каталiцкiмi святарамi i за зместам iх пропаведзя¢. Па-ранейшаму не дазвалалася ксяндзам пакiдаць свае прыходы без дазволу мясцовых улад, забаранялiся духо¢ныя працэсы, якiя былi ¢стано¢лены каталiцкай царквой. Прая¢леннем некаторай лаяльнасцi ¢ канфесiйным пытаннi было выклiкана ¢знiкненнем зацiка¢ленасцi ¢рада ¢ саюзе з мясцовым каталiцкiм дваранствам для ¢мацавання сваёй сацыяльнай апоры.

Пачынаючы ¢ сярэдзiне 1869 г. у беларускiх губернях аднавiлi выданне кнiг на польскай мове. У 70-х гг. XIX ст. з дазволу вiленскага цэнзара былi выдадзены 254 кнiгi на польскай мове, гало¢ным чынам на рэлiгiйную тэматыку. Пры неабходнасцi невялiкiя падачкi мясцоваму дваранству ¢радавымi коламi маглi быць вытлумачаны як першы крок да по¢нага задавальнення iх памкнення¢ у замен на адмову змагацца за адраджэнне Польшчы9.

У час палiтычнай рэакцыi пачатку 90-х гг. XIX ст. ва ¢мовах узмацнення палiтыкi велiкадзяржа¢нага шавiнiзму урад i мясцовая адмiнiстрацыя адыходзяць ад палiтыкi папярэднiх гадо¢. Каталiцкае дваранства зно¢ пачало ¢спрымацца як ненадзейны саюзнiк. Папярэдняя палiтыка была аб’я¢лена памылковай i здрадай “рускай справе” у Беларусi. Па загаду вiленскага генерал-губернатара I.С. Каханава ¢ 1884-1885 гг. большасць чыно¢нiка¢ каталiцкага веравызнання зно¢ была звольнена i заменена на рускiх. Да 1888 г. былi зменены ¢се прадвадзiцелi дваранства з лiку мясцовых каталiцкiх земле¢ладальнiка¢ на рускiх дваран, многiя з якiх не мелi зямельнай уласнасцi ¢ Беларусi.

Былi спробы нават зачынiць таварыствы сельскiх гаспадаро¢ у сувязi з тым, што там, на думку расiйскiх улад, кiравалi справамi “польскiя” земле¢ладальнiкi. Мясцовыя ¢лады ¢змацнiлi дыскрымiнацыйныя меры ¢ дачыненнi каталiцкага дваранства, не дапускалi парушэння¢ абмежавальных закона¢ у сферы земле¢ладання i землекарыстання католiка¢ i я¢рэя¢.

У залежнасцi ад змен адносiн улад да дваранства Беларусi адбывалiся перемены ва ¢радавай палiтыцы ¢ дачыненнi да сялянства.

Адмена ва ¢мовах па¢стання 1863 г. часоваабавязаных адносiн сялянства i перавод яго ¢ разрад уласнiка¢ прымусiлi ¢рад тэрмiнова вырашаць пытаннi забеспячэння сялян палiвам, размежаванне памешчыцкiх i сялянскiх угоддзя¢, а таксама сервiтутнае пытанне. Памешчыкi пасля адмены часоваабязанага стану нярэдка пераставалi забяспечваць сялян i лiчылi, што апошнiя трацiлi права на сервитуты. У 1863 г. урад бы¢ зацiка¢лены ¢ спакоi вёскi i ¢ сувязi з гэтым пайшо¢ на ¢ступкi сялянству. Адпаведна распараджэнню вiленскага генерал-губернатара за сялянамi захо¢валася права атрымання палiва ад памешчыка¢ па ¢стано¢ленай плаце цi за павiнасцi. Урад забаранi¢ таксама ¢ Беларусi i Лiтве абавязковае размежаванне ¢годдзя¢ па жаданню аднаго толькi памешчыка i захава¢ за сялянамi права на сервiтуты. Пасля 1864 г. калi па¢станне станавiлася ¢сё больш аддаленай гiстарычнай падзеяй урад спынi¢ уступкi сялянству.

Ужо ¢ канцы 60-х гг. мясцовая адмiнiстацыя прапанавала ¢ выпадках несупадзення памера¢ надзела¢ сялян у сапра¢дансцi i паводле выкупнога акту браць за аснову памер падзелу адпаведнага выкупнога акту, што фактычна пазба¢ляла беларускiх сялян права на iх дарэформены надзел.

Сялянам прапано¢валася заключаць пагадненнi з памешчыкамi аб перадачы iх лiшка¢ зямлi супраць выкупных дакумента¢ за дадатковыя выкупныя плацяжы. У такiм выпадку, склада¢ся дадатковы акт. У выпадку, калi земле¢ладальнiк не пагаджа¢ся на вяртанне зямлi, то яе адразалi ¢ карысць памешчыка.

На рубяжы 70-80 гг. урад зно¢ правё¢ некаторую гнуткасць у сялянскiм пытаннi i ¢лiчы¢ некаторыя бескры¢дныя для памешчыка¢ патрабаваннi сялян.

Не парушаючы право¢ памешчыка¢ у канцы 70-80-х гг. XIX ст. была зменена падатковая сiстэма, устано¢лены абавязковы выкуп зямлi для ¢сiх сялян. За мэтай змяншэння малазямелля спрабавалi стварыць умовы для перасялення сялян на вольныя землi i арганiзаваць крэдыт для набыцця зямлi. Акрамя таго, прадугледжывалася лiквiдацыя сервiтута¢ i ¢ладкаванне зямельнага пытання для дробных катэгорый сельскага насельнiцтва. У 1882 г. бы¢ створаны Сялянскi пазямельны банк з мэтай арганiзацыi крыдыту для сялян, аказання дапамогi ¢ набыццi зямлi. У 1886 г. у Мiнску было адчынена аддзяленне гэтага банку, што з вялiкай надзеяй было сустрэта лiберальнымi коламi мясцовага грамадства. Аднак не вельмi выгадна было карыстацца паслугамi банку нават заможным сельскiм жыхарам. З-за вялiкiх працэнтных ставак дорага абыходзiлася зямля, купленая праз банк, у пара¢наннi з яе рынкавым коштам.

Сяляне былi абцяжараны вялiкiм выкупнымi плацяжамi i подацямi. У сувязi з гэтым неаднаразовы ¢здымалася пытанне аб спiсаннi нядоiмак. 21 лютага 1884 г. бы¢ прыняты закон, паводле якога знiжалiся выкупныя плацяжы з сялян Магiлё¢скай i беларускiх павета¢ Вiцебскай губерня¢. Па закону 18 мая 1882 г. у Расiйскай iмперыi паступова адмянялася падушная подаць10.

У 70-90-х гадах у адносiнах да сялянства для карысцi памешчыка¢ праводзiлася палiтыка стрымлiвання па¢перызацыi вёскi, ускладення адрыву ад зямлi сялянства, захавання сельскай грамады. На гэта былi нацэлены закон 14 снежня 1893 г. аб неадчужэннi сялянскiх надзельных зямель i закон аб сельскагаспадарчых рабочых ад 12 чэрвеня 1896 г. якiя часткова аднавiлi пазаэканамiчную залежнасць сялян ад памешчыка¢.

Такiм чынам, у залежнасцi напружанасцi польскага нацыянальна-вызваленчага руху i палiтычнай сiтуацыi ¢ краiне змянiлася палiтыка i адносiны ¢рада ¢ дачыненнi розных сацыяльных груп, перш за ¢сё сялянства i дваранства — зычайна ¢ супрацьлеглай залежнасцi. Хаця незалежна ад веравызнання дваранства заставалася ва ¢радавай палiтыцы асно¢най сацыяльнай апорай.

Спіс крыніц і літаратуры

  1. Российское законодательство X – XX вв.: В 9 т. М., 1989, 1991, 1994. Т. 7-9.

  2. Сборник правительственных распоряжений по водворению русских землевладельцев в Северо-Западном крае. Вильно, 1970.

  3. Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. Мн., 1977.

  4. Грыбко I.Л. Рэфармаванне гарадскога кiравання Беларусi ў 70-80-я гг. XIX ст.// Гiстарычная навука ў Белдзяржунiверсiтэце на рубяжы тысячагоддзяў. Мат. рэсп. навук.-практ. канф. Мн., 2000. С.91-95.

  5. Самбук С.М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX в. Мн., 1980.

  6. Гісторыя Беларусі. У 2-х частках. Ч. 2. XIX-XX стст. Курс лекцый// Пад рэд. Брыгадзіна П.І., Ладысева У.Ф. і інш.-Мн., 2002.

  7. Гісторыя Беларусі. У 2-х частках. Ч. 2. Люты 1917 – 2000 гг.// Пад рэд. Новіка, Марцуля.-Мн., 2000.

  8. Гісторыя Беларусі ў кантэксце Еўрапейскай цывілізацыі.// Пад рэд. Сосны У.А.-Мн., 2005.

  9. Навучальны дапаможнік па гісторыі Беларусі.//Ходзін С.М., Яноўскі А.А. і інш.-Мн., 2001.

1 Российское законодательство X – XX вв.: В 9 т. М., 1989, 1991, 1994. Т. 7-9.

2 Самбук С.М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX в. Мн., 1980.

3 Грыбко I.Л. Рэфармаванне гарадскога кiравання Беларусi ў 70-80-я гг. XIX ст.// Гiстарычная навука ў Белдзяржунiверсiтэце на рубяжы тысячагоддзяў. Мат. рэсп. навук.-практ. канф. Мн., 2000. С.91-95.

4 Российское законодательство X – XX вв.: В 9 т. М., 1989, 1991, 1994. Т. 7-9.

5 Гісторыя Беларусі. У 2-х частках. Ч. 2. XIX-XX стст. Курс лекцый// Пад рэд. Брыгадзіна П.І., Ладысева У.Ф. і інш.-Мн., 2002.

6 Гісторыя Беларусі. У 2-х частках. Ч. 2. Люты 1917 – 2000 гг.// Пад рэд. Новіка, Марцуля.-Мн., 2000.

7 Российское законодательство X – XX вв.: В 9 т. М., 1989, 1991, 1994. Т. 7-9.

8 Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. Мн., 1977.

9 Гісторыя Беларусі ў кантэксце Еўрапейскай цывілізацыі.// Пад рэд. Сосны У.А.-Мн., 2005.

10 Навучальны дапаможнік па гісторыі Беларусі.//Ходзін С.М., Яноўскі А.А. і інш.-Мн., 2001.

Додати в блог або на сайт

Цей текст може містити помилки.

Історія та історичні особистості | Реферат
103.4кб. | скачати


Схожі роботи:
Нябесная заступніца Беларусі - Ефрасіння Полацкая. інше
Сацыяльна эканамічнае развіцце Беларусі у складзе Рэчы Паспалітай
Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі у складзе Рэчы Паспалітай
© Усі права захищені
написати до нас