додати матеріал


Вобраз князя Вітаўта ў паэме Міколы Гусоўскага Песня пра зубра. другое

[ виправити ] текст може містити помилки, будь ласка перевіряйте перш ніж використовувати.

скачати

У творы Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра" паэтычная задума выйшла далёка за межы палявання. Важнымі тэмамі паэмы з'яўляюцца апісанне грамадскапалітычнага жыцця сучаснай аўтару пары і ранейшага часу, а таксама ўслаўленне асобы князя Вітаў-та і яго дзейнасці.
Мікола Гусоўскі ў сваім творы ідэалізуе вобраз Вітаўта, услаўляе князя як мудрага і дальнабачнага палітыка:
Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы Росквітам княства Літоўскага, нашага краю, I называюць той век залатым...
Міжволі ўзнікае пытанне: чаму Мікола Гусоўскі ў сваіх пошуках ідэальнага кіраўніка звяртаецца да міну-лых часоў? Магчыма таму, што ён не мог знайсці такі прыклад сяррд сваіх сучаснікаў.

Вобраз Вітаўта намаляваны аўтарам з надзвычайным захапленнем і любоўю. Іменна ў гэтым уладары Гусоўскі ўбачыў увасабленне вайсковай магутнасці і дзяржаўнай велічы княства Літоўскага. Князь Вітаўт паказаны ў паэме ў сваім паўсядзённым жыцці. У той час вельмі часта здаралася, што болынае княства падпа-радкоўвала сабе меншае. Побач жа з Вялікім княствам Літоўскім знаходзіліся такія магутныя дзяржавы, як Маскоўскае княства, Польскае каралеўства, якія не былі супраць таго, каб крыху пашырыць свае межы. А часам яшчз і манголататары рабілі набегі. Пры такіх абставінах князь і яго дружына павінны былі быць "сцяной", за якой хаваліся ў час небяспекі жыхары
:няства. Разумеючы гэта, Вітаўт старанна рыхтаваў ваю дружыну і княства да будучых войнаў:
Сам гартаваны, як меч на кавалдзе паходнай,
Вітаўт і знаць не хацеў сабе большага шчасця,
Чым гартаваныя ў бітвах бясстрашныя раці.
Князь не звяртаў ніякай увагі на паходжанне сваіх юінаў. Для яго галоўным была доблесць кожнага дружынніка:

Ох, не любіў баязліўцаў і лестаў з магнатаў!
Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе,
Лёс незайздросны ў такога - пагарда дружыны,
Таксама Вітаўт быў чулым, справядлівым, патрабавальным і жорсткім у адносінах да злачынцаў, хабарнікаў. Усе гэтыя якасці неабходны ўладару, бо інакш просты чалавек не будзе бачыць мяжу паміж добрым і дрэнным. Так, разумеючы, якое яго чакае пакаранне, разумны ніколі не пераступіць закон. Аб вышэйадзна-чаных якасцях князя Вітаўта Мікола Гусоўскі піша:
Строга і крута судзіў, і пры тым - справядліва... ._ Прагнасць нажыцца пад шыльдаю варты закона, Сквапнасць - загрэбці кавалак у бліжняга зрота - Ён тыранічнымі сродкамі так пратараніў, Што на еякі нават завад іх выееўся ў княстве. Кім бы і чым бы ні быў ён пры іншых заслугах, Нават за гэта адно я пяю яму славу.
У сваёй "Песні пра зубра" Мікола Гусоўскі параўноўвае магутнасць зубра і веліч асобы князя Вітаўта. Аўтар адносіцца да знакамітага ўладара княства Літоў-скага з відавочнай сімпатыяй і вялікай пашанай.














Додати в блог або на сайт

Цей текст може містити помилки.

Різне | Твір
1.9кб. | скачати


Схожі роботи:
Спосіб життя значення зайця біляка і зубра Заходи з підказками
Переклад поеми Н Гусовського Пісня про зубра на білоруську і російську мови
Па старонках твораў пра мінулае.
Спосіб життя значення зайцабеляка і зубра Заходи щодо попередження загибелі тварин від хвороб
Адаптація західного управлінського обліку до російської теорії і пра
Акти органів виконавчої влади в системі адміністративного пра
Практика розгляду справ у судах по адміністративних пра-вопорушень передбачених ст 173
Вузькі місця в договорах оренди нерухомого майна аналіз судової пра
Перешкоджання законній професійній діяльності журналістів Грубе порушення законодавства про пра
Вибори князя в давньоруській державі
© Усі права захищені
написати до нас
Рейтинг@Mail.ru